Год малой родины!

В Беларуси 2018-2020 годы пройдут под знаком Года малой родины

ДРУГИЕ ТЕМЫ 20 июня, Минск /Владимир Матвеев - БЕЛТА/. В Беларуси 2018-2020 годы пройдут под знаком Года малой родины. Соответствующий указ №247 подписал Президент Беларуси Александр Лукашенко, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера. Документ принят в целях стимулирования социально-экономического развития регионов, формирования активной гражданской позиции у населения, сохранения историко-культурного и духовного наследия. Совету Министров поручено совместно с облисполкомами и Минским горисполкомом разработать и утвердить республиканскую программу мероприятий по данной тематике до 2020 года, а также обеспечить координацию деятельности государственных органов и других организаций по выполнению названной программы. Как сообщалось БЕЛТА, о возможности расширения временных рамок проведения Года малой родины Александр Лукашенко заявил в апреле нынешнего года на республиканском субботнике. "Это была моя идея (объявить Год малой родины. - Прим. БЕЛТА). Много было предположений. Думал, надо все-таки эту тему поднять. Это даже не год малой родины, а трехлетка, потому что за год мы вряд ли что-то там построим, создадим. Сразу людей не повернешь. Они сначала должны привыкнуть, осознать, наметить себе какие-то планы, а где-то кому-то надо и деньги заработать, чтобы в свою малую родину вложиться, - отметил глава государства. - И тогда я предложил, давайте мы объявим этот Годом малой родины и подумаем о продлении. Поэтому это только старт".


Читать полностью: https://www.belta.by/president/view/v-belarusi-2018-2020-gody-projdut-pod-znakom-goda-maloj-rodiny-307648-2018/

«Вістыцкі творца! Не такі, як усе! Ні да каго не падобны!»

24.08.2019

Вучні 7 "Б" класа удзельнічаюць у рэспублiканскім конкурсе «Малая радзіма вялікіх людзей» у намiнацыі «Постаці слаўныя краю майго». Вучаніца 7 класа Марчук Кацярына разам з Таццянай Канстанцінаўнай Жэлянгоўскай падрыхтавалі інтэрв'ю з вістыцкім творцам. Аляксандр Альбертавіч Лазерка - разьбяр, скульптар, мастак, паэт! Менавіта ён праслаўляе нашу малую радзіму, імкнецца зрабіць яе больш прыгожай, яскравай і непаўторнай!

Інтэрв'ю з Аляксандрам Лазерка.

Аддзел па адукацыі Брэсцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа в.Вiстычы»

 

 

 

 

 «Вістыцкі творца! Не такі, як усе! Ні да каго не падобны!»

Рэспублiканскі конкурс «Малая радзіма вялікіх людзей»

 

Намiнацыя «Постаці слаўныя краю майго»

(інтэрв’ю)

 

 

Працу выканала:

Вістыцкі творца! Не такі, як усе! Ні да каго не падобны!

Жыццё патрэбна пражыць так, каб пакінуць след пасля сябе…

Але не натаптаць.

А. Лазерка

 

Аляксандр Альбертавіч Лазерка – мастак, скульптар, разьбяр, паэт. Чалавек незвычайны і таямнічы. “Віяланчэль”, “Цярпенне”, “Пакінутая”, “Жанчына на слыху”, “Брыдкае качаня”, “Куды плывеш?”, “Чаканне”, “Стома”, “Старасць”, “Прысвячаецца дачцы”, “Дзяўчына з Палесся”, “Дон Кіхот”, “Тры ружы”– гэта толькі мізэрная частка прац майго славутага аднавяскоўцы Аляксандра Лазеркі. Усе яны ўразілі мяне сваёй непаўторнасю і незвычайнасцю.  Аляксандр Лазерка – гэта чалавек, які перажывае за прыгажосць сваёй малой радзімы, за вістыцкую моладзь, клапоціцца пра духоўнае развіццё свайго роднага краю. Працы А. Лазеркі ведаюць і шануюць у Польшчы, Германіі, Італіі, Украіне, Расіі.

 

Аляксанр Альбертавіч, калі вы пачалі займацца мастацтвам? Ці памятаеце першую працу? Якую назву яна носіць?

Тварыць, маляваць пачаў я ў 13 гадоў. Першая мая праца – гэта “Падсвечнік”, які і зараз упрыгожвае маю майстэрню. Для мяне ён, як талісман.

Раскажыце нам крыху пра сваю майстэрню, дзе яна знаходзіцца?

Майстэрня знаходзіцца на тэрыторыі майго двара, гэта мой “востраў”, дзе я магу працаваць па 16-18 гадзін у суткі, дзе мне вельмі спакойна і ўтульна. Таксама доўгі час я з’яўляюся кіраўніком дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва “Калібры”, дзе разам з навучэнцамі ствараем штосьці новае і цікавае.  Хачу адзначыць, што дзяцей я не толькі вучу маляваць, а імкнуся ў кожным развіць асобу, паказаць непаўторнасць кожнага чалавека. Лічу, што кожны чалавек мае свой талент і своеасаблівасць.

Ці быў у вас настаўнік, чалавек які далучыў вас да свету мастацтва?

Можа гэта гучыць і недарэчна, але я не маю ніякай мастацкай адукацыі, я ўсяму навучыўся сам, усе працы прыдумаў і стварыў самастойна. Для сябе шмат бяру ў творчасці знакамітага мастака Ван Гога і вялікага скульптара Гудона. Яны і з’яўляюцца для мяне, у пэўнай меры, праваднікамі ў свет маствацтва.

З якім матэрыялам вы працуеце? Ці бывае такое, што задуманая праца не атрымалася, не спадабаўся матэрыял?

Шмат працую з дрэвам, таксама маю працы з каменя. Ні разу ў жыцці я не выкінуў ні адну працу. Нават калі ў ходзе працы штосьці здарылася з матэрыялам, ці я проста сапсаваў дрэва, лічу, што так і патрэбна, так і павінна быць. Хачу адзначыць, што ні адна мая мая праца, ні адна скульптура не паўтараюцца, яны не падобныя адна да другой.

Як ствараюцца вашы працы? Як выбіраеце назву і тэму для сваіх твораў, карцін, скульптур?

Складана адказаць… Бывае, нараджаецца ідэя і я шукаю патрэбны матэрыял, напрыклад, дрэва. А бывае, бачу дрэва і тады ўжо з’яўляецца ідэя. А назва нараджаецца ў ходзе працы.

Якая тэма пераважае ў вашай дзейнасці?

Ёсць творы пейзажнай тэматыкі, карціны і скульптуры, прысвечаныя Радзіме, скульптуры, прысвечаныя маім родным, але самая асноўная тэма маіх твораў – філасоўская. Вістычане і многія мае знаёмыя называюць мяне філосафам. Можа гэта і так… Я ўвесь час знаходжуся ў нейкім пошуку, роздумах і перажываннях.

Што для вас з’яўляецца малой радзімай?

Са словамі “малая радзіма” ў мяне асацыіруецца маё дзяцінства, а менавіта горад Барысаў. Таксама маім родным краем стала в. Вістычы, адна з самых прыгожых і ўтульных вёсак. Тут праходзіць маё жыццё, тут мая сям’я, тут нарадзіліся і выраслі мае дзеці, жывуць і радуюць мяне ўнукі, тут мае знаёмыя і сябры. Я імкнуся зрабіць і ўнесці свой уклад у культурнае развіццё  нашай вёскі, нашага раёна.  З апошніх маіх прац – гэта помнік в. Вістычы ў 2016 г., паклонны крыж у в. Чарнаўчыцы, таксама ў маі 2019 г. па маёй ініцыятыве ў сельскім доме культуры адбылося адкрыццё музейнага пакою, прысвечанага гісторыі і культуры нашай вёскі.

Што вы пажадаеце маладым творцам, мастакам, скульптарам, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях?

Я ўсім заўсёды даю наступныя парады: быць самім сабой, не баяцца выказаць свой пункт погляду, не баяцца паказаць свой унутраны свет, не баяцца зрабіць штосьці новае і непаўторнае, толькі так, мы, творчыя людзі, будзем зразумелымі і пачутымі.

 

Пасля доўгай размовы с Аляксандрам Лазерка, пасля цікавай і пазнавальнай экскурсіі па музейным пакоі, пасля наведвання творчай студыі “Калібры”, пасля майстра-класа працы з дрэвам у майстэрні скульптара – я яшчэ больш ганаруся тым, што гэты чалавек мой аднавясковец, які жыве на суседняй вуліцы, я ганаруся, што ведаю яго!

 

У майстэрні А.А. Лазеркі

У музейным пакоі

Музейны пакой у доме культуры, створаны А.А. Лазеркам

 

 

Працы А.А. Лазеркі

 

Памятны знак для в. Вістычы, зроблены А.А. Лазеркам

Праца А.А. Лазеркі з каменя

 

свернуть